Ганцавіцкія махляры прамантачылі крэдыты на стварэнне працоўных месцаў

420 мільёнаў рублёў для стварэння 56 рабочых месцаў атрымаў з бюджэту 45-гадовы ганцаўчанін яшчэ ў 2006 годзе. Аднак за гэты час ён ні працы людзям не даў, ні грошы не вярнуў. Цяпер за яго фірму “Віктслаў”павінен разлічыцца СВК “Хатынічы”, які выступіў паручальнікам у “Віктслава”, калі фірме давалі крэдыт. Яшчэ адзін ганцаўчанін, 36-гадовы кіраўнік фірмы”ВМ плюс”, атрымаў ад дзяржавы 100 мільёнаў рублёў аж у 2007 годзе. Ён абяцаўся стварыць 10 працоўных месцаў. Свае абавязанні не выканаў, грошы за яго будзе вяртаць яго гарант — фірма “Харвіст Супер”.

Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, махлярам пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.