Гасцей Віцебску пазнаёмяць з беларускай культурай і мастацтвам
Дзень культуры Беларусі сёння праходзіць на "Славянскім базары ў Віцебску". Арганізатары знаёмяць шматлікіх гасцей з беларускай культурай і мастацтвам.
Як паведамляе Першы тэлеканал, сёння ў краязнаўчым музеі адкрыецца выстава беларускай народнай іконы, а ў Доме кіно адбудзецца прэм'ера мастацкага фільма "Ваўкі", у тэатры выступіць з сольным канцэртам этна-трыё "Тройца". Завершыцца дзень вялікім канцэртам майстроў мастацтваў Беларусі ў Летнім амфітэатры.