Гаварцова і Кустова прайгралі ў Куала-Лумпуры, а Мірны выйграў у Дубаі

У Куала-Лумпуры (Малайзія) пачаўся міжнародны тэнісны турнір Malaysian Open з прызавым фондам 220 тысяч долараў ЗША. Беларускія тэнісісткі прайгралі ў стартавых матчах адзіночнага разраду турніру, інфармуе "Беларускі партызан". Вольга Гаварцова не змагла адолець Настассю  Радзівонаву, якая гуляла за Аўстралію, - 4:6, 6:0, 5:7. Дар'я Кустова прайграла Кацярыне Івановай з Расіі - 6:4, 4:6, 2:6. Абодва матчы працягваліся больш за дзве гадзіны і былі вельмі складанымі.

Дарэчы, у Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) праходзіць турнір Асацыяцыі тэнісістаў прафесіяналаў (ATP) The Dubai Tennis Championships. Яго прызавы фонд складае 1 619 500 долараў ЗША. У парным разрадзе турніру пара, дзе беларускі тэнісіст Максім Мірны гуляе з індусам Махешам Бхупаці, выйграла ў пары Махмуд-Надэр Аль-Балушы (ААЭ) і Абдула Магдас (Кувейт) 7:5, 6:0 у стартавым матчы турніру.