"Газпром" маўчыць наконт магчымага канфлікту з Беларуссю з-за газу

У "Газпроме" не каментуюць сітуацыю наконт магчымых фінансавых прэтэнзій да Беларусі з-за аплаты расійскага газу. Як паведамляе БелаПАН, у прэс-службе кампаніі пакуль устрымліваюцца ад якіх-небудзь заяваў з гэтай нагоды. Нагадаем, што пра наяўнасць фінансавых прэтэнзій да беларускага боку паведаміла маскоўскае выданне "КоммерсантЪ" са спасылкай на крыніцу ў "Газпроме".

Як лічыць расійская газета, неўзабаве Масква можа пачаць новую атаку на Мінск — гэтым разам газавую.