"Газпром" пастрашыў Еўропу перанакіраваннем газавых плыняў у Азію
Расійскі газавы канцэрн “Газпром” перасцярог, што можа звярнуцца да газавых рынкаў Азіі ды Амерыкі, пастаўляючы ім скандэнсаваны газ, калі Еўрасаюз не скажа ясна, чаго чакае ад "Газпрому". Такую заяву віцэ-прэзідэнт канцэрну Аляксандр Мядзведзеў зрабіў на сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі ў Маскве. "Газпром" паінфармаваў Еўракамісію пра магчымыя наступствы невыканання Ўкраінай умоваў кантракту на закупку расійскага газу. Асаблівую ўвагу расіяне звярнулі на тое, што сітуацыя зімовай пастаўкі газу ў Еўропу будзе залежаць ад магчымасці закупкі ўкраінскім "Нафтагазам" неабходнай колькасці газу і скіравання яго ў падземныя сховішчы. Расіяне таксама ўказалі на складанае фінансавае становішча ўкраінскай фірмы.
onet.pl
onet.pl