Генпракуратура: апазіцыянераў затрымлівалі на законных падставах
Пракурорскія праверкі не пацвердзілі факты ціску на актывістаў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, а іх затрыманні ў рамках расследавання крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня праводзіліся на законных падставах. Пра гэта гаворыцца ў адказе Генеральнай пракуратуры на перададзены 17
ліпеня зварот лідэраў апазіцыйных партый да генпракурора Рыгора Васілевіча з
просьбай пра неадкладную сустрэчу.
Нагадаем, лідэры АДС прыводзілі канкрэтныя факты і патрабавалі спыніць палітычныя рэпрэсіі ў адносінах прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Яны расцэньваюць адказ Генпракуратуры як фармальны, паведамляе БелаПАН.