Генпракуратура: Хабар лідзіруе сярод карупцыйных злачынстваў у Беларусі
У структуры карупцыйных злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў Беларусі, лідэрскае месца займае хабар. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан. Як перадае з ягоных словаў "Інтэрфакс", хабар складае больш за 31% ад усёй колькасці карупцыйных злачынстваў. Пры гэтым пракурор адзначыў, што на другім месцы ідуць крадзяжы дзяржаўнай уласнасці, на трэцім — службовыя падробкі, затым — злоўжыванне службовым становішчам.
Спадар Конан паведаміў, што больш за ўсё карупцыйных злачынстваў адбываецца ў сферах гандлю, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, адукацыі, транспарту. За 9 месяцаў гэтага года за карупцыйныя злачынствы да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш як 800 чалавек, з якіх больш за 80 — прадстаўнікі ўлады.