Генпракуратура: "Каменданцкай гадзіны" і масавых аблаваў на дзяцей не будзе

У Генеральнай пракуратуры Беларусі не плануюць уводзіць "каменданцкую гадзіну" для дзяцей да 14 гадоў. Так начальнік аддзела па справах непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Беларусі Валеры Іваноў пракаментаваў паведамленні, што ў Беларусі могуць увесці адміністрацыйную адказнасць бацькоў за знаходжанне іх дзяцей у начны час у грамадскіх месцах.

Прадстаўнік Генпракуратуры таксама адзначыў, што не плануецца ніякіх масавых аблаваў на дзяцей да 14 гадоў, якія знаходзяцца ў начны час у грамадскіх месцах.

Валеры Іваноў заявіў, што ініцыятыва Генпракуратуры выкліканая тым, каб скараціць лік злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачынені да непаўналетніх у начны час. Так, у 2008 годзе амаль 500 непаўналетніх у начны час сталі ахвярамі злачынстваў.

Разам з тым, супрацоўнік Генпаркуратуры адзначыў, што разглядаецца пытанне індывідуальнага ўжывання адміністрацыйнай адказнасці па рэгіёнах краіны. Ён растлумачыў, што найбольшая злачыннасць непаўналетніх назіраецца ў Полацку, Оршы, раёнах вакол сталіцы і абласных гарадоў. Лідзіруюць жа па ўзроўні злачыннасці непаўналетніх Бабруйск і Бабруйскі раён.

Інтэрфакс