Генпракурор хоча выяўляць карупцыянераў на дэтэктары хлусні

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што чыноўнікаў варта правяраць на дэтэктары хлусні. Рабіць гэта ён прапануе з мэтай прафілактыкі карупцыі ў краіне.   Пры гэтым Р.Васілевіч дадаў, што тэхналогія такіх праверак павінна быць адпрацаваная.

Таксама генпракурор паведаміў, што ў Беларусі будзе створаны грамадскі савет пры Генеральнай пракуратуры па процідзеянні карупцыі. У яго склад увойдуць 16 чалавек — кіраўніцтва Вышэйшага гаспадарчага суда, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, таварыства па абароне правоў спажыўцоў, прадстаўнікі МУС, КДБ, КДК.

Інтэрфакс