Глен Хэнлан застаецца галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі

Глен Хэнлан працягне кіраваць нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнутая 22 кастрычніка на сустрэчы 52-гадовага канадскага спецыяліста са старшынём Федэрацыі хакею Ўладзімірам Навумавым. Трэнер пакуль не ведае, будзе ён жыць у Беларусі або вернецца дадому, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, што 20 кастрычніка канадзец і яго памочнікі былі звольненыя з мінскага "Дынама" пасля хатняй паразы ад хабараўскага "Амура" (1:4). На наступны дзень Навумаў прапанаваў Хэнлану працягнуць працу са зборнай, пасля чаго трэнер папрасіў суткі на роздум.