Глуханямога беларуса ў Расіі прынялі за прадстаўніка далёкага замежжа

Выпадак адбыўся ў горадзе Баровічы ў Ноўгарадскай вобласці Расіі. Туды беларус прыехаў з Масквы… гандляваць расійскімі сцягамі.

Паводле следства, дзяўчына сама прыйшла да хлопца ў гасцініцу далёка за поўнач: знаёмства адбылося ў адным з мясцовых бараў. Як атрымалася глуханямому ўгаварыць яе? Дзяўчына палічыла, што ён замежнік, таму і не размаўляе.



Малады чалавек цалкам прыстойна выглядаў, быў акуратна апрануты, з моднай стрыжкай. Меў зносіны з дзяўчынай пасродкам ручкі і паперы. Дзяўчына падумала, што ён не можа гаварыць па-руску, але можа пісаць. Толькі ў гасцінічным нумары яна высветліла, што хлопец глуханямы.

Супраціўленне новай знаёмай хлопец прыняў за какецтва, а потым выпхнуў яе з нумара. На следстве ён цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, паведамляюць мясцовыя СМІ.
 

Фота — Fotolia