Глыбоцкія ветэраны культуры маюць пажыццёвае права на бясплатныя канцэрты
Гэтак званы “Залаты абанемент” будуць выдаваць у Глыбоцкім раёне тым, хто вызначыўся на культурнай ніве. Абанемент дае права на пажыццёвае бясплатнае наведванне ўсіх культурных установаў раёна — бібліятэк, канцэртаў, выставачных залаў, клубаў па інтарэсах, аматарскіх аб’яднанняў ды іншых. Першы такі абанемент уручылі былой начальніцы аддзела культуры райвыканкама Марыі Паляк. Дарэчы, “залатыя абанементы” будуць атрымліваць не толькі заслужаныя бібліятэкары, загадчыкі клубаў ды выкладчыкі, але і кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць культуру грашыма.