Гол Віталя Кутузава прынёс яго клубу "Бары" гасцявую нічыю з "Інтэрам" (відэа)

Беларускі форвард Віталь Кутузаў голам адзначыў сваё вяртанне ў серыю А чэмпіянату Італіі. У першым туры яго клуб "Бары" ў гасцях дамогся сенсацыйнай гасцявой нічыі з "Інтэрам" — 1:1.
Самюэль ЭтоО адкрыў лік на 56-й хвіліне з пенальці, але на 74-й Кутузаў трапным ударам завяршыў імклівую контратаку "Бары".