Гомельская міліцыя адмаўляе факт масавай бойкі з удзелам неанацыстаў
Гомельская міліцыя не пацвярджае факт масавай бойкі з удзелам неанацыстаў. Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што 2 ліпеня ў горадзе адбылася масавая бойка паміж маладзёжнымі групоўкамі. У ёй, нібыта, удзельнічалі каля 60 чалавек.
Каля 30-ці прыхільнікаў неафашызму, узброеных палкамі, бітамі і нажамі, напалі на прыблізна такую ж колькасць моладзі, якая вярталася з хард-рокавага канцэрту. Падчас бойкі адзін з удзельнікаў канцэрту, 25-гадовы хлопец, быў паранены нажом у грудзі.
Вось як каментуе гэтую інфармацыю ў інтэрв'ю Еўрарадыё начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Ігар Грышкевіч:
"Гэтую інфармацыю пацвердзіць не магу, бо такой інфармацыяй, што гэта неанацысты, не валодаю. Паводле маіх звестак, была не масавая бойка, а звычайная. Адзін чалавек патрапіў у бальніцу з траўмамі. Бойка была ўзаемнай. Таму гаварыць, што гэта нейкія групоўкі, мы не можам".
Ігар Грышкевіч пацвярджае, што чалавек, які нанёс раненні нажом, затрыманы. Супраць яго распачатая крымінальная справа.