Гомельская вобласць засталася без сродкаў з-за праблемаў у галоўнага донара

З-за праблемаў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе Гомельская вобласць засталася без сродкаў. Раней НПЗ быў галоўным донарам абласнога бюджэту. Па выніках працы прадпрыемства ў першым квартале 2007 года быў атрыманы прыбытак у памеры 2,5 мільёна долараў. А па выніках красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод мае страты ў памеры 5 мільёнаў долараў.

Гэта звязана з ростам коштаў на імпартную нафту. Акрамя таго, з сакавіка ў 8 разоў — да 3 мільёнаў долараў — павялічыліся адлічэнні ў інавацыйны фонд канцэрна «Белнафтахім». Завод пастаўляе на наваполацкі «Палімір» прадукцыю нафтаперапрацоўкі ў 2 разы ніжэй за сабекошт. Стратным застаецца і ўнутраны рынак, а экспартныя пастаўкі не дазваляюць пакрыць страты.

Хартыя-97