Гомельскі апазіцыянер патрабаваў кнігу скаргаў у КДБ пры падтрымцы міліцыі
Апазіцыйны актывіст Канстанцін Жукоўскі з Гомеля выклікаў міліцыю, калі яму адмовіліся даць кнігу скаргаў. Парушальнікамі парадку выявіліся супрацоўнікі абласнога ўпраўлення КДБ. 29 красавіка Жукоўскі разам з Андрэем Цянютам прыехаў у КДБ, каб забраць камп'ютар і іншыя рэчы, канфіскаваныя ў Цянюты пры ператрусе ў верасні 2007 года. Нагадаем, што на Цянюту была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". Аднак сёлета 25 красавіка справу спынілі, і юнаку сказалі, што ён можа забраць камп'ютар.
Калі хлопцы ў КДБ падалі заяву, каб забраць рэчы ў законным парадку, там адмовіліся яе рэгістраваць. Жукоўскі запатрабаваў кнігу скаргаў, але кадэбісты адмовілі і ў гэтым. На дапамогу давялося выклікаць міліцыю. Па словах Жукоўскага, міліцыянт спярша некалькі хвілінаў грукаўся ў адчыненыя дзверы.
Жукоўскі: "Ну і я паглядзеў, хто пераможа — КДБ ці міліцыя. КДБ прайграла на гэты раз, міліцыянт усміхаўся. Міліцыянты задаволеныя былі, што мы перамаглі пры іхнай дапамозе".
У кнізе скаргаў, атрыманай з дапамогай міліцыі, хлопцы зрабілі запіс пра адмову ў прыёме заявы. Неўзабаве Цянюта збіраецца паўтарыць спробу зарэгістраваць заяву ў КДБ.