Гродзенскі ўнівермаг “Нёман” вабіць пакупнікоў “Дрэвам жаданняў” (фота)

Дрэва жаданняў з'явілася ў гадлёвым доме "Нёман" у Гродне. Заміж лістоў на ім — аркушыкі з жаданнямі. На гэтым імправізаваным дрэве кожны ахвотны можа напісаць сваё жаданне, якое тычыцца яго або ўсёй краіны. Аднак самымі папулярнымі з'яўляюцца жаданні кшталту "Хачу мужчыну!" альбо "Хачу вялікі заробак!" Адміністрацыя гандлёвага дома "Нёман" тлумачыць з'яўленне гэтага цуда жаданнем прыцягнуць больш пакупнікоў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна