Гродзенскія гісторыкі чарговы раз намагаюцца выратаваць "Новы Свет"
Удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі, што прайшла на гістфаку гродзенскага ўніверсітэта, даслалі зварот старшыні Навукова-метадычнай рады Ігару Чарняўскаму.
У лісце, падпісаным кандыдатам гістарычных навук Інай Соркінай, гаворыцца пра высокую культурную, горадабудаўнічую і архітэктурную вартасць "Новага Свету". Гісторыкі просяць уключыць гэты квартал у межы гістарычнага цэнтра Гродна цалкам і надаць яму статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Як стала вядома з мясцовай газеты "Вечерний Гродно", гарвыканкам зацвердзіў спіс дамоў пад знос. Сярод 70 будынкаў значная частка знаходзіцца ва ўнікальным квартале "Новы Свет".
Фота: harodnia.com