Гродзенскія камунальшчыкі "зачышчаюць" віншаванні з днём закаханых

Улёткі "Любові, Свабоды, пераменаў!" жоўтага колеру ўчора з'явіліся ва ўсіх раёнах Гродна. У іх маладафронтаўцы віншуюць усіх гродзенцаў з днём святога Валянціна.

Як паведамілі прадстаўнікі мясцовай філіі “Маладога фронту”, улёткавая акцыя адбылася без затрыманняў. Сёння раніцай прадстаўнікі гарадскіх камунальных службаў пачалі “зачыстку” гэтых віншаванняў.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна