Гродзенскія ўлады гатовыя сустрэцца з прадстаўнікамі грамадскасці

Гродзенскія ўлады гатовы сустрэцца з прадстаўнікамі незалежных гісторыкаў і археолагаў. На ёй будуць абмеркаваны найбольш праблемныя моманты “рэканструкцыі”, а таксама этапнасць правядзення аднаўленчых прац.
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік гродзенскага “Грамадзянпраекту” Уладзімір Дзішко. Па словах галоўнага распрацоўшчыка плану “рэканструкцыі” сустрэча з удзелам грамадскасці, у любым выпадку мусіць адбыцца да 2 траўня.

На ёй таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрстваў архітэктуры, культуры, а таксама мясцовыя вертыкальшчыкі. Хто дакладна з боку незалежнага грамадства будзе прысутнічаць на сустрэчы, на дадзены момант Дзішко назваць не ўстане. Хутчэй за ўсё пра гэта стане вядома бліжэй да сустрэчы.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна.