Грузавік з макулатурай не даехаў да шклоўскай фабрыкі — загарэўся (фота)


У кузаве аўтамабіля "МАЗ" раптоўна загарэлася макулатура. 10 тон груза былі пашкоджаныя агнём. Пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычына пажару — знешняя, узгаранне адбылося падчас руху аўтамабіля, інфармуе прэс-служба МНС.



Адзначым, што грузавік ехаў з Клімавічаў на папяровую фабрыку ў Шклоў.



Фота — mchs.gov.by