Грузінская Супрацьракетная абарона збіла сем расійскіх самалётаў

Сем расійскіх самалётаў былі збітыя ў небе над Грузіяй за апошнія два дні. Пра гэта паведамляе агенцтва "Навіны-Грузія". Яно спасылаецца на інфармацыю Міністэрства абароны і адзначае, што самалёты бамбавалі грузінскія гарады. Апошні расійскі самалёт быў збіты сёння раніцай каля горада Горы.

Расійскі Генштаб паведамляе пра два збітыя расійскія самалёты.

У сваю чаргу, расійскія СМІ паведамляюць пра некалькі збітых грузінскіх самалётаў, а таксама пра тое, што "Цхінвалі вызвалены ад грузінскіх войскаў".