Гукарэжысёр Елфімава: Адрозніць якасную фанаграму цяжка нават прафесіяналу
Днямі юрыдычную сілу набыў Закон аб рэкламе, паводле якога кожны
выканаўца мусіць пазначаць на афішы, працуе ён жыўцом ці пад фанаграму.
У першай частцы праграмы "Відавочца тыдню" мы размаўляем з
гукарэжысёрам і саўндпрадзюсэрам Андрэем Старавойтавым, які рэгулярна
працуе з Пятром Ялфімавым і іншымі беларускімі артыстамі. Старавойтаў: Я лічу, што гэтае новаўвядзенне – рэч бескарысная. Бо яна датычыццца толькі канцэртаў па квітках. Гэта ніякім чынам не закранае канцэрты дабрачынныя, святочныя, фестывалі, а тым больш карпаратывы. А калі так паглядзець, колькі ў нас артыстаў, якія даюць сольнікі? З большага гэта рок-гурты, у якіх ніякіх праблем з жывым гукам няма.
Як гукарэжысёр патлумач, калі ласка, што лічыць за фанаграму?
А.С.: Агульна прынятыя 2 віды фанаграмы, якія часцей за ўсё выкарыстоўваюцца – гэта фанаграма "мінус 1", калі прапісваецца музычнае суправаджэнне і бэк-вакалы, а артыст спявае жыўцом, і фанаграма "плюс 1", калі ўзялі альбомную версію і паставілі ў залу. Ёсць яшчэ прамежкавыя версіі. Многія артысты, якія ездзяць у туры, працуюць па наступнай схеме: прапісваюцца партыі ўсіх інструментаў, а на месцы ўжо глядзяць, што можна выгучыць жыўцом, а што лепш пускаць з прайгравальніка.
Некаторыя поп-зоркі казалі, што без фанаграмы не абысціся ў маленькіх беларускіх гарадах, бо там складана наладзіць прыстойны якасны гук.
А.С.: Агучыць можна любую пляцоўку, але паўстаюць пытанні фінансавыя і пытанні персанала. З поп-выканаўцам, які спявае "пад мінус" пытанне вырашыць можна. А поўнасцю жывы калектыў вазіць па правінцыі вельмі дорага, бо гэта машына апарату, музыкі, гукарэжысёр... І такім чынам на канцэрт у якім-небудзь Ваўкавыску кошт білета будзе 50-70 тысяч.
А на салянках, дзе выступае шмат гуртоў?
А.С.: З рок-музыкай праблемаў няма ніякіх. Рэгламент канцэрта прадугледжвае паўзу паміж выступамі: выйшлі, падрынькалі, пастукалі, сказалі раз-два-тры, 5 хвілінаў - і гурт пачаў выступаць. Калі гэта поп-канцэрт, а тым больш здымкі, яны на 99% "плюсавыя".
Для Беларусі фанаграма – праблема ці ёсць нейкія іншыя праблемы ў нашага шоў-бізнэсу?
А.С.: Я не лічу гэта такой вялікай праблемай. І зноў-такі, мне цікава як і хто будзе адсочваць фанаграму на канцэртах. Будзе нейкі спецыяльны чалавек, які будзе сядзець побач з гукарэжысёрам і адрозніваць тое, што спявае выканаўца ад таго, што чуе слухач? Ды і што расцэньваць як "плюсавую фанаграму"? Можа, ў мяне там бэк-вакалы ўнісон прапісаныя і другі голас спяваю. І хто наогул здолее адрозніць асноўны голас ад бэка? Я лічу, што ўся гэтая праблема з пальца высмактаная, і робіцца гэта дзеля таго, каб паказаць, што нешта тут у нас адбываецца і парадак наводзіцца.
А, можа быць, гэта нават добра, і надпіс "жывы гук" будзе рэкламаваць канцэрты сапраўдных музыкаў?
А.С.: З аднаго боку - так, а з іншага прыедзе Барыс Маісееў ці Кірокораў, і нават калі ў яго вялікімі тлустымі літарамі будзе напісана "фанаграма +1", усё адно ў яго будзе тая ж зала з тымі ж гледачамі. Бо калі артыста ведаюць і любяць, людзям па большай частцы ўсё роўна.
Колькі людзей можа адрозніць фанаграму ад жывога гуку?
А.С.: Я думаю, што мала хто з сярэднестатыстычных слухачоў адрозніць фанаграму. Тым больш, у гэтай справе шмат тонкасцяў – некаторыя артысты спецыяльна робяць канцэртныя фанаграмы. Не пішуць вакал у дарагі студыйны мікрафон, а ў больш просты, не надта выкладаючыся з мінімальнай колькасці дубляў, каб гэта было падобна на жывы гук. Такую фанаграму амаль ніхто не зможа адрозніць.
Адрозніць фанаграму дапаможа добры слых і веданне альбомнай версіі. Гэта калі не ўдавацца ў прафесійныя моманты і не падыходзіць да гукрэжа і прасіць паслухаць з навушнікаў, што ідзе з мікрафона. Відавочна, калі не супадае тэкст – гэта “фанера”. Таксама варта ведаць, як паводзіць сябе мікрафон, калі ў яго спяваюць, па адлегласці ад рота. Але артыста, які ўмее працаваць з тэхнікай, выкрыць немагчыма. Я нават калі гляджу канцэрт па тэлебачанні, часам і сумняваюся, ці жыўцом працуе артыст.
На здымках адборачнага да Еўрабачання Еўрафэсту з гасцей жыўцом працавала толькі Руслана?
А.С.: Па шчырасці, ужо не памятаю. Але ніякіх праблем праспяваць там жыўцом не было. Усё залежыла толькі ад артыста. Але гэта не датычыцца LORDI, бо выканаць іх тэхнічны райдэр па гуку было не скажу што немагчыма, але гэта вельмі вялікую б суму дадало да бюджэта арганізатараў.
Ці быў ты калі-небудзь сведкай, як слухачы заўважалі, што артыст спявае пад фанаграму і патрабавалі пець жыўцом?
А.С.: Не той менталітэт у нашага народа, каб нешта патрабаваць. Былі выпадкі, калі людзі сядзелі з кіслай мінай: "Ай, маўляў, фанера."
А, можа быць, да Пятра Ялфімава звярталіся з просьбай даказаць свае жывыя вакальныя магчымасці?
А.С.: Ён можа зрабіць гэта ў любы момант па першым запатрабаванні. Бо Пеця скончыў кансерваторыю па вакале, а гэтым летам паступіў у магістратуру. Цяпер ён вакал яшчэ і выкладае.
На пытанне пра тое, хто з беларусаў кепска спявае без фанаграмы, Андрэй Старавойтаў адказаць адмовіўся. Не адкрыў ён і імёны герояў беларускай сцэны, якія ўмеюць добра спяваць. Затое распавёў тое-сёе пра расійскіх выканаўцаў.
А.С.: Думаю, што нікога не здзіўлю, калі скажу, што вельмі добра спяваюць Ларыса Доліна, Валерыя. Я чуў жыўцом Лазара – мне спадабалася. А яшчэ на "Новой волне" аказалася, што няблага спявае ВИА Гра – з памылкамі,канешне, чутна, што жыўцом, але някепска.
Якія канцэрты замежных зорак праходзілі пад фанаграму?
А.С.: Амаль усё, што адбывалася ў Беларусі, было "жывым". Гралі не ўсе, але спявалі. Так, на канцэрце DIO замест п'янага гітарыста канцэрт за сцэнай адыграў тэхнік. Пасля мінскага выступу музыка быў звольнены з калектыва.
На адборачным туры "Новой волны", дзе спявалі Гюнэш, Ялфімаў, Дзядзя Ваня, усе працавалі жыўцом. А ў Дзімы Білана жывымі было 40% выступу, але жывы спеў у яго таксама неблагі.