Хадановіч: Назваўшы сэкс-сімвалам харошага паэта, мы не зневажаем паэзію
Пра тое, ці можа быць плюсам паўпадпольнасць і нерастыражаванасць актуальнай беларускай літаратуры, Еўрарадыё размаўляе з вядомым паэтам Андрэем Хадановічам
У інтэрв'ю Еўрарадыё Максім Жбанкоў сказаў: сёння, калі заходзіш у кнігарню, на палічцы з беларускімі кніжкамі будуць стаяць кніжкі альбо занадта разумныя, альбо нецікавыя. Чаму так?
Хадановіч: Ведаеце, кожная формула спрашчае, таму я пры ўсёй каласальнай павазе да Максіма згодны не да канца. Так, ёсць тэндэнцыя, і яна такая, што чытач актуальнай беларускай літаратуры купляе гэтую літаратуру не ў кнігарнях. І гэта праблема.
Заходзячы ў кніжную краму, чытач часам знойдзе штосьці па-беларуску ў атачэнні расійскіх бэстсэлераў глянцавага друку, папсы. Ён знойдзе школьную класіку, якая гарантавана купляецца ў кнігарнях. Ён знойдзе найтрадыцыйнейшую частку беларускай літаратуры, легальную частку беларускай літаратуры — літаратараў, якія супрацоўнічаюць з рэжымам... Часам літаратараў незалежных выдавецтваў, але яны там у меншасці. Таму, хутчэй за ўсё, чытач пойдзе па трох-чатырох культавых вядомых яму кропках, напрыклад, у галерэю «Падземка», а не ў кніжны магазін.
З іншага боку, актуальная літаратура існуе ў межах цэлай сеткі прэзентацый. У краіне сёння без літаратурных агентаў, культурных прадзюсараў, кнігавыдаўцоў, зацікаўленых у дэстрыбуцыі, пісьменнік сам павінен быць сабе агентам, прадзюсарам... Таму беларуская сітуацыя надзвычай актыўная на кніжныя прэзентацыі. І чытачы ходзяць на жывыя сустрэчы з аўтарамі. Самыя папулярныя пісьменнікі, кшталту Ўладзіміра Арлова, Рыгора Барадуліна, Альгерда Бахарэвіча, могуць пахваліцца доўгімі чэргамі і вялікай колькасцю падпісаных на прэзентацыях кніжак.
Чаму тады кніжкі беларускіх аўтараў выходзяць такімі маленькімі тыражамі? Нават адзін з найбольш папулярных пісьменнікаў — Альгерд Бахарэвіч друкуецца накладам усяго толькі 300 асобнікаў...
Мне асабіста здаецца, што 300 асобнікаў Бахарэвіча — гэта пераходны момант. У найбліжэйшы час, калі не зараз, ужо гэты наклад будзе расці. Ужо сёння, я думаю, ён мог бы быць выдадзены накладам не ў 300, а ў 1000 асобнікаў. Але пытанне ў іншым: па вялікім рахунку ў 10-мільённай краіне 300, 500 ці нават 1500 асобнікаў — гэта розніца не якасная, а мінімальная колькасная розніца.
Груба кажучы, Альгерд выдае 300 асобнікаў і можа дазволіць сабе выступаць трохі менш, а пісаць трохі больш. Скажам, Хадановіч дазваляе сабе выдаць 1500 тысячы — нібыта больш, але гэта ўсё адно тая ж самая кропля ў моры, а пацець ён будзе ў пяць разоў больш, сустракаючыся і выступаючы.
У любым разе, павялічыць гэта можна, але гэта патрабуе крышачку іншай культурнай сітуацыі — перш за ўсё кніжнага рынку, прывабна выдадзеных кніжак з аднаго боку, рэкламы, укладзенай у гэтыя кніжкі і іх прасоўванне, адсутнасць чыноўнікаў, якія могуць у любы момант пазваніць і сказаць: ведаеце, вось гэтую кніжку браць у кнігарню нельга... Гэта не рынкавая сітуацыя. Распаўсюд будзе паўлегальна-прэзентацыйны, а літаратар будзе набіваць сваімі кніжкамі багажнік машыны і ездзіць па рэгіёнах, калі яшчэ знойдзе аўдыторыю, куды яго пусцяць.
Ці змянілася за апошні час стаўленне ўладаў да неафіцыйнай беларускай літаратуры?
Пасля 2006 года адбылося шмат чаго цікавага. Напрыклад, улада спрабавала пераканаць наіўных людзей у адлізе і лібералізацыі ў Беларусі.У выніку, як вы ведаеце, рок-музыкі сустракаліся з высокім чыноўнікам, паболела дыскаў у легальным распаўсюдзе. Тое самае з літаратарамі: раптам апальнага Барыса Пятровіча галоўны рэдактар “СБ” запрашае даць фактычна троннае вялікае інтэрв'ю. Альбо Андрэя Хадановіча запрашаюць у тую ж “СБ”, пасля чаго хтосьці бачыць у гэтым сігнал — ага, ужо можна, ужо незабаронены, ужо асцярожна можна ў школу запрасіць, ва ўніверсітэце не забараніць прэзентацыю...
Але такі пераходны стан датычыць дробязяў. Я думаю, што ў сутнасных рэчах нічога не змянілася. Мы па-ранейшаму жывем ва ўмовах цэнзуры, а што самае ганебнае — мы жывем ва ўмовах самацэнзуры: сам аўтар цудоўна ведае, чаго ён не прапануе выдаўцу.
Абсалютна слушна. Сціпласць, сарамяжлівасць, стрыманасць — яны ў рысах беларусаў. Скажы Віталю, што ён сэкс-сімвал, ён выбухне чырванню на шчоках, будзе збянтэжана неяк выкручвацца ў гэтай сітуацыі. Здаровая доля папсовасці, безумоўна, павінна прысутнічаць.
А як у нас з гэтай папсовасцю?
Груба кажучы, назваўшы сэкс-сімвалам харошага паэта, мы не зневажаем паэзію. У Беларусі ёсць процьма незапатрабаваных сёння чытачоў. З аднаго боку, ёсць вялікае кола людзей, патрыётаў, якія будуць чытаць і слухаць абы што — абы гэта было па-беларуску. Такі клуб па інтарэсах, такая дадатковая палітычная партыя: яны прыходзяць не столькі вершы паслухаць, колькі таму, што трэба хадзіць на беларускія вечарыны, падтрымліваць гэта.
Яшчэ большая, на жаль, колькасць людзей, якія дагэтуль жывуць у постсавецкай расійскай правінцыі, яны наперад упэўненыя, што ўсё, што беларускае — гэта няякаснае, усё, што беларускае — гэта кепскае. Але ёсць вялікая колькасць адкрытых і згодных слухаць людзей незалежна ад таго, па-беларуску гэта, па-руску. Аднак яны банальна не ведаюць, каго можна пачытаць ці паслухаць.
Не бачу нічога заганнага ў тым, што добрая паэтка для сваіх шматлікіх фрэндоў вывешвае яшчэ свае прыгожыя фота-ракурсы. Не бачу нічога кепскага, што добры паэт не абмяжоўваецца тэкстам, але і вывесіць свой ю-цюб, сваё спяванне, сваё крычанне ў мікрафон, свае хуліганскія паводзіны...
Мне здаецца, што калі ёсць мэта, калі пісьменнік зацікаўлены, каб пашырыць кола сваіх чытачоў, то ягоная адрасная аўдыторыя — гэта тыя, хто яшчэ не зрабілі выбар, гэта тыя, хто чакае цікавага, незалежна ад мовы. Яны маладыя, адкрытыя, не адмарожаныя, яны проста ўчора яшчэ не ведалі, што такое бывае. Можа быць, такая паўпадпольнасць, нерастыражаванасць беларускай актуальнай літаратуры — гэта ў чымсьці і плюс.
Я ведаю, што сярод маладых людзей ёсць вялікая колькасць снобаў, якія моршчацца пры слове “мэйнстрым”, штосьці такое даступнае ўсім... Гэта ўжо не цікава — я мушу быць самая модная ў сваім асяроддзі. Я сваім сяброўкам павінна расказаць пра новае імя, а не яны мне. У гэтым сэнсе беларуская сітуацыя, дзе аўтары, музыкі, мастакі, перформеры вартыя большага розгаласу, маюць вузейшы, дадае аўтаматычна налёт элітарнасці. Можа быць, яны могуць быць больш прывабнымі, больш моднымі з гэтага гледзішча. Гэта літаратура, якой можна спакусіць снобаў.
Ці ўпісваецца сучасная беларуская літаратура ў агульнаеўрапейскі кантэкст?
Межаў-та культурных цяпер няма. Галоўнае, што цяпер разбурае нармальнае ўзаемадзеянне маладога беларускага літаратара, — Еўрасаюз з сістэмай нахабных снобскіх амбасадаў, з чэргамі і неахвотным выдаванням візаў. Пару гадоў таму нашумела гісторыя, як культавы ўкраінскі літаратар мусіў даказваць нейкай абмежаванай польскай чыноўніцы, што ён літаратар. І таму ён мае атрымаць польскі шэнген для фестывалю. Такая сітуацыя магла б здарыцца і ў Беларусі. Гэта галоўнае абмежаванне.
Але сёння малады беларускі літаратар мае шанец паўдзельнічаць у найлепшых расійскіх, украінскіх, польскіх і г.д. літаратурных фестывалях. Сёння я не бачу гэтых выразных межаў і абмежаванняў. Мы прывыклі, што Еўропа — гэта знак якасці. Калі ён ёсць, гэты знак якасці, то Беларусь там адназначна знаходзіцца, нам няма чаго саромецца.
Так, недаразвіты рынак само сабой прыводзіць да таго, што ў нас няма пастаўленага на паток напісання цікавых раманаў. Таленавіты беларускі літаратар хутчэй напіша кароткае апавяданне, эссэ, верш, а не раман. Можа быць, таму, што яму есці няма чаго падчас двухгадовага напісання раману.
Так ці інакш ёсць неаспрэчны фактар геаграфіі. Калі цябе лёс змясціў у цэнтр Еўропы — з гэтым ужо нічога не зробіш. Мы будзем так ці інакш у еўрапейскім кантэксце. І мы будзем ужо на халяву карыстацца каштоўнасцямі і перавагамі, якія дае знаходжанне ў Еўропе. Якія такія жалезныя заслоны? Сённяшні рэжым з дакладнасцю наадварот робіць, чым савецкі — тыя не выпускалі дысідэнтаў за мяжу, а гэтыя ўсіх нязгодных пад задніцу выпіраюць: “едзьце ў сваю Еўропу, абы нам аграгарадкі будаваць не перашкаджалі”. У прынцыпе, я яшчэ нікому не перашкаджаў будаваць аграгарадкі.
Ці існуе канкурэнцыя паміж сучаснымі беларускімі літаратарамі? Ці ўсе нішы занятыя? Ці, можа, як толькі з'явіцца які-небудзь больш-менш здольны аўтар, з-за адсутнасці канкурэнцыі ён стане тут адразу вядомым?
Канкурэнцыя, безумоўна, ёсць. Але колісь гэта ўсё апісаў Уладзімір Арлоў. У сваім апавяданні “Ордэн белай мышы” ён апісаў дзіўную краіну, дзе быў адзін палітык, адзін ваенны, адна прастытутка і адзін рабочы, адзін пісьменнік і адзін мастак.
Неяк мы любім кананізаваць: вось гэты класік у нас — нашае сумленне, а вось гэты класік у нас найбольш выяўляе ў паэзіі магчымасці нашай салаўінай мілагучнай беларускай мовы, а вось гэта ў нас дзяржаўны драматург і г.д. З цэлага сузор'я цікавых людзей чытач выбірае адно імя — дапусцім, таго ж Бахарэвіча. Сучасная беларуская літаратура — гэта Альгерд Бахарэвіч як бы на халяву мае дадатковую цікавасць за кошт тых, каму гэтай увагі, можа быць, недадалі, за кошт менш вядомых маладых празаікаў, якія заслугоўваюць.
Нядаўна прайшоў чарговы конкурс маладога літаратара. Ці заўважна за гэтыя гады якая-небудзь тэндэнцыя? Ці адрозніваюцца якасна творы пераможцаў — яны сталі лепшымі альбо горшымі?
Што грахі таіць: колькі месяцаў таму мяне зрабілі дробным літаратурным начальнікам — абралі на пасаду старшыні ПЭН-цэнтру, але я і раней некалькі гадоў вельмі цікавіўся і курыраваў гэтую справу. Вось ужо пяты раз у нас адбываецца агульнарэспубліканскі конкурс маладых літаратараў.
Можа быць, сёлета конкурс не адкрыў яўна новых імёнаў, таму што крышачку змянілася сітуацыя. Новыя аўтары, адкрытыя ў конкурсе, ўжо сяму-таму вядомыя праз ЖЖ, таму я не меў нейкіх яўных сюрпрызаў. Гэта ўжо тэксты, якія ёсць у маёй фрэнд-стужцы.
Але тое, што конкурс не адкрыў новых імёнаў для журы — ён, безумоўна, адкрые новыя імёны для крышачку шырэйшай аўдыторыі. Мы гэты сакрэт Полішынэля ведаем, але думаю, што сёння большая колькасць людзей адкрые для сябе гэтыя імёны. І, як калісьці сказаў Байран, “прачнуўся і даведаўся, што я знакамітасць” — можа, што-небудзь такое адбудзецца з сёлетнімі фіналістамі конкурса.

Вялікае кола патрыётаў будзе чытаць і слухаць абы што. Абы гэта было па-беларуску...
Магчыма, беларускія аўтары пакуль не гатовыя да таго, каб стаць папулярнымі? Можа, яны самі сябе адмяжоўваюць ад папулярнасці, бо не ведаюць, што будуць з ёй рабіць, калі да іх пачнуць падыходзіць на вуліцы, браць аўтографы, прасіць сфатаграфавацца разам... Можа, таму ў нас так мала рэкламы, няма вялікіх бігбордаў з выявай Віталя Рыжкова і подпісам “сэкс-сімвал беларускай паэзіі”? Бо калі такое зрабіць, на чытанні прыйдуць і дзяўчаты не вельмі заангажаваныя ў беларускую літаратуру.Абсалютна слушна. Сціпласць, сарамяжлівасць, стрыманасць — яны ў рысах беларусаў. Скажы Віталю, што ён сэкс-сімвал, ён выбухне чырванню на шчоках, будзе збянтэжана неяк выкручвацца ў гэтай сітуацыі. Здаровая доля папсовасці, безумоўна, павінна прысутнічаць.
А як у нас з гэтай папсовасцю?
Груба кажучы, назваўшы сэкс-сімвалам харошага паэта, мы не зневажаем паэзію. У Беларусі ёсць процьма незапатрабаваных сёння чытачоў. З аднаго боку, ёсць вялікае кола людзей, патрыётаў, якія будуць чытаць і слухаць абы што — абы гэта было па-беларуску. Такі клуб па інтарэсах, такая дадатковая палітычная партыя: яны прыходзяць не столькі вершы паслухаць, колькі таму, што трэба хадзіць на беларускія вечарыны, падтрымліваць гэта.
Яшчэ большая, на жаль, колькасць людзей, якія дагэтуль жывуць у постсавецкай расійскай правінцыі, яны наперад упэўненыя, што ўсё, што беларускае — гэта няякаснае, усё, што беларускае — гэта кепскае. Але ёсць вялікая колькасць адкрытых і згодных слухаць людзей незалежна ад таго, па-беларуску гэта, па-руску. Аднак яны банальна не ведаюць, каго можна пачытаць ці паслухаць.
Не бачу нічога заганнага ў тым, што добрая паэтка для сваіх шматлікіх фрэндоў вывешвае яшчэ свае прыгожыя фота-ракурсы. Не бачу нічога кепскага, што добры паэт не абмяжоўваецца тэкстам, але і вывесіць свой ю-цюб, сваё спяванне, сваё крычанне ў мікрафон, свае хуліганскія паводзіны...
Мне здаецца, што калі ёсць мэта, калі пісьменнік зацікаўлены, каб пашырыць кола сваіх чытачоў, то ягоная адрасная аўдыторыя — гэта тыя, хто яшчэ не зрабілі выбар, гэта тыя, хто чакае цікавага, незалежна ад мовы. Яны маладыя, адкрытыя, не адмарожаныя, яны проста ўчора яшчэ не ведалі, што такое бывае. Можа быць, такая паўпадпольнасць, нерастыражаванасць беларускай актуальнай літаратуры — гэта ў чымсьці і плюс.
Я ведаю, што сярод маладых людзей ёсць вялікая колькасць снобаў, якія моршчацца пры слове “мэйнстрым”, штосьці такое даступнае ўсім... Гэта ўжо не цікава — я мушу быць самая модная ў сваім асяроддзі. Я сваім сяброўкам павінна расказаць пра новае імя, а не яны мне. У гэтым сэнсе беларуская сітуацыя, дзе аўтары, музыкі, мастакі, перформеры вартыя большага розгаласу, маюць вузейшы, дадае аўтаматычна налёт элітарнасці. Можа быць, яны могуць быць больш прывабнымі, больш моднымі з гэтага гледзішча. Гэта літаратура, якой можна спакусіць снобаў.
Беларускі літаратар хутчэй напіша кароткае апавяданне, бо яму кушаць няма чаго падчас двухгадовага напісання раману