Хакеісткі з Салігорску згуляюць у юнацкім чэмпіянаце Беларусі

Каманда Салігорскай дзіцячай спартовай школы па жаночым хакеі "прапішацца" ў чэмпіянаце Беларусі сярод юнакоў. Калі гэты крок прынясе плён, разам з хлопчыкамі будуць гадавацца і іншыя дзявочыя каманды, паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін. Ворсін: "Каманду Салігорскай ДСШ у гэтым годзе мы плануем дапусціць да юніёрскага першынства краіны сярод хлопцаў малодшага ўзросту. Але, тым не менш, нашыя дзяўчынкі будуць удзельнічаць у рэспубліканскім першынстве. І гэта толькі пачатак".

Нагадаем, першы прафесійны жаночы клуб з Беларусі "Пантэры" ў наступным сезоне згуляе ў чэмпіянаце Латвіі. Самай дарослай з "пантэраў" — расійскаму варатару Марыі Аналбаевай — 32 гады. А самай малодшай — мінчанцы Карыне Шапціцкай — толькі 13.