Хакейная зборная Беларусі атрымала другую перамогу над камандай Даніі
Зборная Беларусі па хакею правяла апошні з трох запланаваных таварыскіх матчаў з камандай Даніі. Сустрэча завяршылася перамогай беларусаў з лікам 5:1 (0:0, 5:1, 0:0). Шайбы ў нашай каманды закінулі Арцём Сяньевіч, Аляксандр Кітараў, Яўген Кавыршын, Дзмітрый Рудак і Яраслаў Чупрыс. Вароты зборнай Беларусі абараняў мінскі дынамавец Віталь Коваль, які праводзіў толькі другі матч пасля траўмы.
Нагадаем, у першым матчы зборных Беларусі і Даніі была зафіксаваная нічыя 1:1, у другім беларусы выйгралі з лікам 2:1.
БЕЛТА
Нагадаем, у першым матчы зборных Беларусі і Даніі была зафіксаваная нічыя 1:1, у другім беларусы выйгралі з лікам 2:1.
БЕЛТА