Хаўер Салана: Улады Беларусі мусяць неадкладна поўнасцю вызваліць Казуліна
Неадкладна поўнасцю вызваліць з турмы Аляксандра Казуліна запатрабаваў ад уладаў Беларусі Хаўер Салана, вышэйшы прадстаўнік Еўрасаюза па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі. “Вызваленне Казуліна будзе азначаць вызваленне ўсіх палітычных
зняволеных пасля таго, як іншыя пяцёра з іх былі вызвалены на працягу
мінулага месяца”, - гаворыцца ў заяве Саланы. Ён выказаў спадзяванне,
што “гэты важны крок будзе зроблены”.
Таксама Хаўер Салана выказаў спачуванне Казуліну ў сувязі са смерцю яго жонкі Ірыны.
РИА "Новости"
Таксама Хаўер Салана выказаў спачуванне Казуліну ў сувязі са смерцю яго жонкі Ірыны.
РИА "Новости"