Хлопец, якога на 4 дні "забылі" ў камеры, атрымае больш за 4 млн долараў
Міністэрства юстыцыі ЗША пагадзілася выплаціць кампенсацыю студэнту з штата Каліфорнія.
Яго затрымалі падчас рэйду наркапаліцыі. Аднак хлопца не арыштавалі і не выставілі абвінавачванняў. Чатыры дні ён сядзеў у камеры ў паліцэйскім пастарунку ў кайданках. Верагодна, пра яго проста забыліся. Дэніэл Чонг сцвярджае, што яму не давалі ні ежы, ні вады.
Як паведамляе ВВС, пасля таго, як студэнта знайшлі, пяць дзён ён правёў у бальніцы, з іх тры — ў рэанімацыі. Ніхто з паліцыянтаў не быў пакараны, яны толькі папрасілі прабачэння. Міністэрства юстыцыі працягвае расследаванне гэтай справы.