Хлопец з пісталетам прадстаўляўся міліцыянтам і патрабаваў алкаголь (відэа)
Здарэнне адбылося ў Гродне.
Спачатку зламыснік зайшоў у кавярню, запатрабаваў бясплатнае піва, збіў афіцыянта і забраў у яго 810 тысяч рублёў. У той жа дзень ён наведаў піцэрыю, прадставіўся міліцыянтам і запатрабаваў алкаголь. Пры гэтым ён пагражаў пісталетам.
Міліцыянты вылічылі хулігана з дапамогай відэазапісаў. Яго затрымалі ва ўласнай кватэры. Праваахоўнікі знайшлі і пісталет, які аказаўся пнеўматычным.
Тэлеканал АНТ адзначае, што раней хлопец тройчы быў асуджаны за розныя злачынствы.