Хутка плануецца падпісаць пагадненне аб транспартным кантролі на мяжы
Беларусь разлічвае ў найбліжэйшы час падпісаць міжурадавае пагадненне аб арганізацыі транспартнага кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў 29 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення развіцця транспартных сістэм Міністэрства транспарту і камунікацый Павел Бажанаў. Ён адзначыў, што ў міжнароднай выставе "Транспарт і лагістыка" і Беларускім транспартным кангрэсе, якія пройдуць у Мінску на наступным тыдні, чакаецца ўдзел міністра транспарту Расіі Ігара Лявіціна. Плануецца, што разам са сваім беларускім калегам ён абмяркуе пытанні, звязаныя з названым пагадненнем, павеламляе БелаПАН.