"Хуткая" патрапіла ў аварыю, пацыент памёр, медпрацаўніца параненая
Здарэнне адбылося ўдзень 1 сакавіка ў Жлобіне.
Кіроўца "Мазды-626" не саступіў шлях і здзейсніў сутыкненне з машынай хуткай медычнай дапамогі "Фольксваген-Транспарцёр". "Хуткая" рухалася з уключанымі сігналамі, выехала на перакрыжаванне на забараняльны чырвоны сігнал святлафора.
Як паведамляе БелаПАН, у выніку аварыі 40-гадовая медпрацаўніца атрымала траўмы. 39-гадовы пацыент, якога везла "хуткая", знаходзіўся ў несвядомым стане па прычыне цяжкага захворвання. У аварыі ён атрымаў пералом рукі. Праз чатыры гадзіны пасля таго, як яго прывезлі ў бальніцу, мужчына памёр.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net