Ілан Маск назваў "бязлітаснай эскалацыяй" меркаваныя ўдары Украіны па Крыме
Ілан Маск / Reuters
Выданне The New York Times апублікавала артыкул, у якім гаварылася, што Джо Байдэн гатовы падтрымаць Украіну ў вызваленні Крыма, у прыватнасці прыняць няпростае рашэнне на карысць Кіева і выдаць неабходную зброю і тэхніку. "Я настроены па-праўкраінску, але бязлітасная эскалацыя вельмі рызыкоўнае для Украіны і свету", — пракаментаваў артыкул Ілан Маск у сваім Твітэры.
I am super pro Ukraine, but relentless escalation is very risky for Ukraine and the world
— Elon Musk (@elonmusk) January 20, 2023
Раней Ілан Маск прапанаваў свой варыянт міру паміж Украінай і Расеяй. Сярод абавязковых дзеянняў меркавалася паўтарыць "рэферэндумы" пад наглядам ААН і аддаць Крым у склад Расеі, "як гэта было з 1783 года (да "памылкі" Хрушчова)". За гэта Маск быў неадназначна ўспрыняты аўдыторыяй і падвергнуты крытыцы.