"Инко-Фуд" заяўляе пра стабілізацыю пасля аднаўлення імпарту мяса птушак
Пасля аднаўлення імпарту ў краіну мяса птушкі сітуацыя на
ІП "Инко-Фуд" часткова стабілізавалася. Прадпрыемства паступова
нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і вяртае працаўнікоў, якія крыху раней былі
вымушаныя сысці ў адпачынак.
На гэтым тыдні вытворчыя магчымасці прадпрыемства будуць загружаныя на 70-80%.
Рэзідэнты СЭЗ Беларусі былі змушаныя скараціць аб'ёмы вытворчасці праз забароны на імпарт мясной сыравіны, якія дзейнічалі з 17 сакавіка Выкарыстанне ж у вытворчасці айчыннай мясной сыравіны магло прывесці да страты прадпрыемствамі знешніх рынкаў збыту.
"Интерфакс"