Інвестараў найбольш цікавяць аўтасэрвісны і рэстаранны бізнэс

Для інвестараў Мінска найбольш цікавы аўтасэрвісны і рэстаранны бізнэс. Як паведаміў  дырэктар Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці Андрэй Такарчук, зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва падобных аб'ектаў падчас аўкцыёнаў могуць падаражаць нават у 10 разоў.

Такарчук: "Да прыкладу, на зямельны ўчастак плошчай 8 сотак  у раёне Ваўпшасава-Радыяльнай пры стартавым кошце 23 мільёна - канчатковы кошт продажу склаў 260 мільёнаў. Рост -1125%."

Усяго, па дадзеных Андрэя Такарчука, сёлета ў сталіцы адбылося 5 аўкцыёнаў, на якіх рэалізавана 13 участкаў зямлі.