Іракскі знішчальнік выпадкова скінуў бомбу на Багдад: 7 загінулых

Знішчальнік іракскіх ваенна-паветраных сілаў выпадкова скінуў бомбу на ўсходнія раёны Багдада праз тэхнічныя няспраўнасці, паведамляюць у мінабароны краіны. У выніку інцыдэнту загінулі сем чалавек.

“Падчас вяртання самалёта на базу бомба ўпала на тры дамы ў [Багдадскім раёне] Джадзіда, - сказаў брыгадны генерал Саад Маан.

За мінулы тыдзень ВПС Ірака неаднаразова аказваліся ў цэнтры скандалаў ў сувязі з бамбаваннем раёнаў, населеныя мірнымі жыхарамі.

У нядзелю ў горадзе Рамадзі ў выніку авіяўдару урадавых войскаў загінулі прынамсі 25 мясцовых жыхароў. У суботу, пасля налёту на горад Фалуджа, які ўтрымліваюць баевікі экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская дзяржава”, загінула 36 мірных жыхароў, паведамляе ВВС.

Фота: AP