Іран зацікавіўся праектам па стварэнні беларускай сістэмы касмічнай сувязі
Беларусь і Іран плануюць арганізаваць прамы канал электрасувязі паміж двума краінамі. Таксама будуць праведзеныя перамовы ў справе ўдзелу Ірана ў праекце па стварэнні беларускай нацыянальнай сістэмы касмічнай сувязі. Пра гэта паведаміла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Нагадаем, у нашай краіне знаходзіцца іранская дэлегацыя на чале з міністрам сувязі і інфармацыйных тэхналогій доктарам Махамадам Салеймані. Падчас наведвання Нацыянальнай акадэміі навук у цэнтры ўвагі былі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне дыстанцыйнага зандавання Зямлі і вылічальнай тэхнікі.
БЕЛТА
БЕЛТА