Ірына Халіп: Міліцыянты казалі пра 2 тысячы затрыманых

Еўрарадыё датэлефанавалася да журналісткі Ірыны Халіп, жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Яе і яшчэ 25 чалавек у гэты час вязуць з Акрэсціна ў аўтазаку ў невядомым кірунку.  Ірына Халіп кажа, што пасля затрымання на Акрэсціна яе прывезлі разам з мужам, дзе разлучылі — яе павялі ў іншы будынак. Халіп не звярталася па медычную дапамогу. Яна кажа, што яе больш хвалюе стан здароўя Андрэя Саннікава, які быў моцна збіты. 

Халіп кажа, што чула размову міліцыянтаў, якія гаварылі пра 2 тысячы затрыманых, 500 з якіх знаходзіліся на Акрэсціна.

Як паведаміла затрыманая Воля Чайчыц, затрыманых дзяўчат і жанчын вывозяць у жаночае СІЗА ў мінскім Уруччы.