Італьянская асацыяцыя славістаў патрабуе вызвалення Някляева

Італьянская асацыяцыя славістаў, падзяляючы заклік польскага ПЭН-клуба ў справе Беларусі, перадала беларускім уладам зварот, які падпісаў прэзідэнт Асацыяцыі і агулам 56 яе сябраў — прафесараў славістыкі з розных універсітэтаў Італіі, перадае ЛітАкцент. "Заклікаем урад Беларусі неадкладна вызваліць паэта і гарантаваць яму медыцынскі догляд. Заклікаем спыніць грубыя рэпрэсіі прадстаўнікоў і прыхільнікаў апазіцыі і журналістаў, а таксама аднавіць гарантыі грамадзянскіх правоў", - гаворыцца ў звароце.