Каб паразмаўляць з дыпламатамі Лябедзька прыкінуўся Дзедам Марозам (фота)
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька незвычайна павіншаваў з Калядамі і Новым годам кіраўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый.
Палітык пераапрануўся ў Дзеда Мароза і ў такім выглядзе наведаў некалькі амбасадаў, а таксама офіс АБСЕ. "Хацелася б ачалавечыць нашыя стасункі", - так патлумачыў Еўрарадыё свой учынак спадар Лябедзька:
“Паміж палітыкамі і дыпламатамі ёсць пэўны пратакол узаемаадносінаў. Гэта даволі вузкія рамкі, тэмы абмежаваныя... Калі сустракаемся, то заўсёды размаўляем пра адно і тое ж – гэта палітычныя пытанні. А хацелася б чаго-небудзь не звязанага з гэтай тэмай. Хочацца ачалавечыць нашыя стасункі і ўзаемаадносіны”.
Па словах лідэра АГП, дыпламаты былі прыемна ўражаныя новым вобразам палітыка. Анатоль Лябедзька плануе працягваць такія акцыі:
“Гэта было прыемна як для аднаго боку, так і для другога. У любым выпадку гэта быў цікавы досвед, які я думаю ёсць сэнс і працягваць далей. Мне падаецца, што падчас гэтых сустрэч мы сталі бліжэй, не столькі ў палітычным плане, колькі ў чалавечым. Хацелася б да Новага года наведаць тых, хто будзе фізічна тут”.
Напрацягу дня палітык здолеў наведаць амбасады Польшчы, Літвы, пагутарыў з часовым павераным ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. А таксама пабываў у офісе АБСЕ ў Беларусі.
Даводзілася Анатолю Лябедзьку апранаць касцюм Дзеда Мароза і раней. Палітык распавёў, што такім чынам ён са сваімі калегамі віншаваў дзяцей сяброў партыі. Але нягледзячы на досвед, спадар Лябедзька падкрэсліў, што гэта ні ў якім разе не ягоны ноу-хаў. І заклікаў іншых палітыкаў далучацца:
“Я не кажу, што гэта ноў-хаў Анатоля Лябедзькі. Калі ласка, няхай скарыстоўваюць”.
Лябедзька завітаў да кіраўніка місіі АБСЕ ў Беларусі спадара Шміта
У гасцях у амбасадара Польшчы Генрыха Літвіна
Фота - ucpb.org