Каб трапіць на фэст “Можна” слухачы Еўрарадыё прыдумалі новую рэальнасць
Учора Еўрарадыё разыграла 2 квіткі на фэст “Можна!”. Пераможцай стала Юля Савіч, якая даслала самую цудоўную фантазію на тэму “Што вы хочаце, каб у Беларусі было можна?”.
Каб пераможцу абірала Еўрарадыё, то мы наўрад ці здолелі б выбраць аднаго, бо нам спадабаліся ўсе лісты, дзе вы хацелі, каб у Беларусі можна было “злавіць залатую рыбку”, “вучыцца па Балонскай сістэме”, “танцаваць дзе хочацца”, “як у Чылі, валяцца на траўцы каля рэзідэнцыі Прэзідэнта”, “атрымліваць еўрапейскія заробкі і жыць па індыйскіх коштах”, “прыгожа ды мілагучна размаўляць на беларускай мове”, “бачыць радасных і задаволеных жыццём людзей”, “здзяйсняць тое, што нават у эфіры Еўрарадыё няздольны сказаць услых”, каб сюды “можна было прыехаць мужчыне з Косаўскім пашпартам”, каб над тэрыторыяй Беларусі “была зона свабоднай гравітацыі” і шмат, шмат іншага.
Таму абраць пераможцу мы папрасілі арганізатара фестывалю “Можно!” Папу Бо (Аляксандра Багданава). Ён уважліва прачытаў усе лісты, якія прыйшлі на скрыню Еўрарадыё, вельмі парадаваўся, што людзі, якія напісалі, “дакладна ведаюць, што хочуць”, а ліст, які абраў лепшым, адзначыў словамі:
“Чалавек, які напісаў гэты ліст, вельмі дакладна перадаў тыя праблемы, з якімі я таксама сутыкаюся ў Беларусі, і мне вельмі спадабалася, як аўтар падагульніў свае разважанні”.
Публікуем ліст пераможцы Юлі Савіч:
“Прывітанне, Еўрапейскае радыё!
Вось некалькі жыццёвых тоеснасцей, якія ў мяне склаліся на тэму “Можна”.
Паход у кінатэатр Кіеў на 3-D-сеанс = 4 гадзінам у чарзе на марозе + 50—60 зявак, якія фоткаюць цябе на тэлефон, як звярка у заапарку (не дзіва — такая чарга!) + квіток- талончык ад ДЗЯРЖКІНО БССР.
Як вынік — прагляд афігеннага кіно.
Паход у студэнцкую паліклініку = 3 гадзінам сядзення пад кабінетам сярод масы студэнтаў, якія чхаюць, смаркаюцца і кашляюць + 3 аналізы і яшчэ 2 гадзіны згубленага часу + зноў сядзенне пад тым жа кабінетам + абавязковая ўмова — палаяцца з медсястрой.
Як вынік — атрыманне даведкі, што ты здаровы!
Гульня ў капаэйру на набярэжнай Нямігі = невялікай колькасці гледачоў, якія спыняюцца паглядзець на дзейства + два амапаўцы, якія лічаць сваім абавязкам умяшацца + гутарка з імі і, як следства — пераход на новае месца, бо ўлады вельмі добра ўмеюць прыдумляць законы на хаду.
Як вынік, не гледзячы ні на што, — атрыманне масы энергіі і пазітыву.
Адмова ад паходу на выбары = вымова ў дэканаце + выклік на паседжанні кафедры + выкліканні ад адміністрацыі інтэрната.
І як вынік: усё адно, поўнае маральнае задавальненне!
Як выснова: хачу, каб у Беларусі МОЖНА было пераходзіць ад намераў і жаданняў да выніку без прамежкавых вылічэнняў!”
Віншуем, і да сустрэчы на фэсце.
Еўрарадыё пра фэст: Упершыню ў Беларусі “МОЖНО!”
Афіцыйная старонка фэсту: http://www.bo-promo.com/mozhno/