Кабякоў: У Мытным саюзе Беларусь купіць энерганосьбіты па нізкіх коштах

Удзел Беларусі ў Мытным саюзе дазволіць купляць расійскія энерганосьбіты па коштах ніжэй за рынкавыя. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў, выступаючы 4 снежня перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, ніжэйшы кошт абумоўлены тым, што на адзінай мытнай тэрыторыі будзе забаронена ўжываць мытныя пошліны ва ўзаемным гандлі.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўдзел у Мытным саюзе таксама дазволіць Беларусі выкарыстоўваць "магчымасці агульнага рынку, які хутка расце, сфармаваць гэты рынак разам з краінамі, багатымі на энергетычныя і сыравінныя рэсурсы, удзельнічаць з імі ў вытворчай кааперацыі".

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што завяршэнне фармавання Мытнага саюза і потым адзінай эканамічнай прасторы стане дадатковым аргументам у стрымліванні негатыўных тэндэнцый, якія ёсць апошнім часам у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Расіі.