Кацельная ў Ганцавіцкім раёне ўзарвалася з-за няправільнага запуску катла

Парушэнне правілаў запуску катла стала прычынай выбуху ў кацельнай у вёсцы Раздзяловічы Ганцавіцкага раёна. Пра гэта заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў. Нагадаем, у выніку выбуху загінуў адзін чалавек, 5 чалавек былі параненыя. Паводле словаў Барыева, топка катла здзяйснялася без вады ў катле. Ваду ж падалі, калі кацёл нагрэўся да даволі высокай тэмпературы. Пасля гэтага і адбыўся выбух.

Плошча пашкоджанняў займае каля 150 квадратных метраў. Адзначым, што кацельная абслугоўвае каля 600 чалавек, значную частку сацыяльных установаў населенага пункта. Для таго, каб людзі не замерзлі, з Лунінца ў Радзяловічы накіраваная модульная кацельная.

Інтэрфакс