Калі Ўкраіна выйдзе з СНД, Расія забярэ Крым, Данецкую і Харкаўскую вобласці?
Якая будучыня чакае Садружнасць незалежных дзяржаваў пасля расійска-грузінскай вайны? Ці сапраўды Ўкраіна выйдзе з СНД следам за Грузіяй? Эксперты Еўрарадыё з Расіі і Ўкраіны Міхаіл Аляксандраў і Дзмітры Выдрын разважаюць пра магчымыя наступствы сітуацыі, калі Ўкраіна выйдзе з СНД.
Грузія выходзіць з СНД – пра гэта заявіў прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі. Прапанову Саакашвілі аднагалосна падтрымаў грузінскі парламент. Таксама прэзідэнт Грузіі заклікаў Украіну ды іншыя дзяржавы пакінуць Садружнасць незалежных дзяржаваў, дзе дамінуючую ролю адыгрывае Расія. Законапраект па выхадзе Украіны з СНД ужо паступіў ва ўкраінскі парламент.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці пойдзе на такі крок Украіна і якая будучыня чакае СНД. На нашыя пытання адказваюць кіраўнік аддзелу Каўказа Інстытута краінаў СНД Міхаіл Аляксандраў і Дзмітры Выдрын — украінскі палітолаг, прафесар і пісьменнік.
Еўрарадыё: Якая, на ваш погляд, цяпер сітуацыя ў СНД пасля расійска-грузінскай вайны і заявы Грузіі, што яна выходзіць з СНД?
Міхаіл Аляксандраў: Грузія ўжо даўно пагражае выйсці з СНД, яна не ўдзельнічае ў шмат якіх мерапрыемствах СНД. Людзі ўжо настроіліся, што Грузія будзе ўступаць у NATO, таму нічога драматычнага не здарылася.
Еўрарадыё: Ці выйдзе Украіна з СНД услед за Грузіяй?
Дзмітры Выдрын: Я лічу, што так. Тут справа не толькі ў Грузіі, тут справа ў СНД. СНД з самага пачатку стваралася няправільна ў стратэгічным плане з пункту погляду вартасцяў, якія адстойваліся, і няправільна з пункту погляду зборкі саюзаў, альянсаў, садружнасцяў. Таму СНД даўно перажыло сваё фізічнае жыццё. Апошнія гады гэта быў рудымент, які ні на што не ўплываў. Зараз пачнецца фармальнае завяршэнне таго, што адбылося ў рэчаіснасці. У сапраўднасці СНД даўно не існуе як нейкая садружнасць.
Міхаіл Аляксандраў: Для Ўкраіны гэты крок быў бы роўны самазабойству, таму што Ўкраіна не толькі чалец СНД – яна адзін з заснавальнікаў СНД. Уся легітымнасць Украіны як незалежнай дзяржавы грунтуецца на Белавежскіх пагадненнях. Таму калі Ўкраіна выходзіць з СНД, яна мусіць дэнансаваць Белавежскія пагадненні. Гэта будзе значыць, што Ўкраіна перастала існаваць як незалежная дзяржава. І Расія можа абсалютна спакойна запатрабаваць не толькі вяртання Севастопаля ці Крыма, але і Харкаўскай вобласць, Данецкай... Таму я не думаю, што ва Ўкраіне людзі настолькі недальнабачныя, каб пайсці на такі крок.
Еўрарадыё: Дзмітры, што вы скажаце на гэты конт?
Дзмітры Выдрын: Я лічу, што ў расійскай эліты перш за ўсё хопіць мудрасці не ўвязвацца ў тыя авантуры, у якія іх актыўна падштурхоўваюць іх галоўныя апаненты. На мой погляд, падзеі ў Паўднёвай Асеціі былі ініцыяваныя не столькі самой Грузіяй, колькі яе “апекунамі”. Зараз пэўным сілам вельмі важна ўцягнуць Расію ў перыферыйныя канфлікты, для таго каб развязаць рукі па розных напрамках, перш за ўсё іранскім і балканскім. Я думаю, што ў расійскай эліты хопіць і стратэгічнага мыслення, і мудрасці для таго, каб не трапіць ў пасткі, якія ім расстаўляюць на шляху магчымага эканамічнага і геапалітычнага пад’ёму. А галоўнай пасткай будзе Ўкраіна.
Еўрарадыё: Пад сіламі, якім гэта будзе выгадна, вы маеце на ўвазе Злучаныя Штаты?
Дзмітры Выдрын: У тым ліку Злучаныя Штаты. Дакладней, не самі Штаты, а частку эліты, якая марыць пра тое, каб у свеце застаўся адзін цэнтр прыняцця рашэнняў, адзін полюс моцы. Для гэтага і расстаўляюцца пасткі для Расіі.
Еўрарадыё: А ці падштурхне расійска-грузінская вайна Ўкраіну да ўступа ў NATO?
Дзмітры Выдрын: Яна не можа ні падштурхнуць, ні адштурхнуць, таму што цяперашняя палітычная эліта Ўкраіны арыентаваная на ўступ у NATO, яна ідзе па гэтым шляху. І знешнія ў дачыненні да Ўкраіны падзеі на гэтым працэсе ніяк не адаб’юцца.
Еўрарадыё: Ці ёсць яшчэ якія-небудзь дзяржавы, якія могуць пайсці ўслед за Грузіяй?
Міхаіл Аляксандраў: Не, я не бачу такіх дзяржаваў.
Дзмітры Выдрын: Я думаю, што Расія мусіць заявіць пра спыненне праекта СНД і абвесціць пра пачатак новага праекта, які будзе стварацца на прынцыпова новых умовах, на прынцыпова новых механізмах. Расія мусіць спыніць лавінападобны працэс, сказаць, што Расія сканчвае праект СНД, таму што ён вычарпаў сябе, паколькі СНД разглядалі як мяккі варыянт разводу. Напэўна, СНД ужо зрабіла ўсё што магло для мяккага разводу.
Еўрарадыё: Міхаіл, а як на ваш погляд: ці магчыма, што пасля расійска-грузінскай вайны СНД можа ў прынцыпе разваліцца?
Міхаіл Аляксандраў: Не, абсалютна. Больш за тое, я нават не ўпэўнены, што Грузія выканае сваю пагрозу і выйдзе з СНД. Гэта б супярэчыла вельмі сур’ёзна інтарэсам Грузіі. У прыватнасці, тэрытарыяльная цэласнасць Грузіі прызнаецца толькі дакументамі СНД. Яна не прызнаецца ніякімі двухбаковымі пагадненнямі з Расіяй. Калі Грузія выходзіць з СНД, то ў Расіі развязаныя рукі, каб прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Канечне, Расія і так можа гэта зрабіць, улічваючы косаўскі прэцэдэнт, аднак тады не будзе ніякіх юрыдычных перашкодаў. (Літаральна праз некалькі гадзінаў пасля інтэрв’ю парламент Грузіі аднагалосна прагаласаваў за выхад краіны з СНД. – Еўрарадыё)
Еўрарадыё: Дарэчы, наконт Косава. Калі Расія прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, ці прызнае яна незалежнасць Косава?
Міхаіл Аляксандраў: Калі Захад прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, я не выключаю такі варыянт. Гэта можа быць свайго кшталту абмен.
Еўрарадыё: Ці магчыма стварэнне на тэрыторыі былога СССР якога-небудзь новага саюза, накіраванага супраць Расіі?
Дзмітры Выдрын: Такія саюзы і ствараюцца, але яны неэфектыўныя, бо гэтыя саюзы палітычна супраць Расіі, а эканамічна не могуць не супрацоўнічаць з Расіяй. Такія саюзы будуць стварацца, але як імгненныя ўтварэнні, якія маюць хутчэй віртуальную, чым рэальную ролю.
Міхаіл Аляксандраў: Такія спробы былі, але яны праваліліся, таму што дзеяздольнасць так званых новых незалежных дзяржаваў у значнай ступені залежыць ад сувязяў з Расіяй. Калі сувязі не будзе, то гэтыя дзяржавы губляюць сваю дзеяздольнасць. Напрыклад, калі Ўкраіне перастаць пастаўляць расійскі газ, украінская эканоміка проста разваліцца. У такіх умовах займаць такую рэзка антырасійскую пазіцыю могуць толькі малаадукаваныя і недальнабачныя. Такія, як цяперашні прэзідэнт Юшчанка.
Фота — www.sb.fsu.edu