Каля 300 чалавек эвакуявана з "замініраванага" чыгуначнага вакзала ў Гродна

Пра гэта БЕЛАПАН паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Паводле яго слоў,сапёры ніякіх выбуханебяспечных прадметаў не выявілі. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Пазней атрымалася устанавіць і затрымаць "тэлефоннага тэрарыста". Ім аказаўся п'яны 25-гадовы жыхар абласнога цэнтра. У адносінах яго ўзбуджана крымінальная справа.