Каля Барысава пенсіянер на матацыкле наехаў на беспрацоўнага і загінуў
Пешаход з траўмамі апынуўся ў бальніцы.
У панядзелак каля 16-й гадзіны каля вёскі Навасёлы Барысаўскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Па аўтадарозе на матацыкле ехаў пенсіянер, у якога не было пасведчання кіроўцы. Ён наехаў на 51-гадовага мужчыну, беспрацоўнага, які ішоў па краі праезнай часткі.
Прэс-служба МУС адзначае, што ў выніку здарэння матацыкл перавярнуўся, пенсіянер загінуў. Пешаход атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі. Адзначаецца, што абодва мужчыны — мясцовыя жыхары.
Фота: Fotolia