Каля Бярозы злавілі браканьераў з сеткай даўжынёй 530 метраў

У Бярозе браканьеры лавілі рыбу "прамысловым" спосабам. Двое мужчын карысталіся сеткай даўжынёй 530 метраў.
Браканьераў заўважылі выпадкова. Мужчыны на лодцы курсіравалі па вадасховішчы мясцовай гаспадарцы "Сялец", калі туды прыехалі супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі.

Браканьераў прымусілі прычаліць да берага. У лодцы былі знойдзеныя пяць вялізных мяхоў з рыбай. Рыбу ўзважылі, і аказалася, што за некалькі гадзін браканьеры здолелі вылавіць больш за 100 кілаграмаў рыбы.

Пасля гэтага з вады выцягнулі схаваную там сетку. Высветлілася, што яе даўжыня крыху перавышае паўкіламетра. Паведамляецца, што гаспадарка "Сялец" ацэньвае памер нанесеных стратаў у 6 мільёнаў рублёў.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст