Каля мінскага касцёла святога Язэпа прайшла першая ад 1924 года імша
У Мінску каля касцёла святога Язэпа 15 жніўня прайшла першая ад 1924 года імша за вяртанне храма.
Да гэтага вернікі толькі маліліся за вяртанне храму, але святары ў справу не ўмешваліся. У набажэнстве ўдзельнічалі каля 100 чалавек, было шмат моладзі. Імша вялася па-беларуску.
Нагадаем, вернікі ўжо некалькі гадоў змагаюцца за вяртанне касцёла св. Язэпа. Раней у храме і бернардынскім кляштары месцілася вайсковая камендатура.
Асаблівыя пратэсты вернікаў выклікала жаданне ўладаў перадаць квартал арабскім інвестарам для пабудовы там пяцізоркавага гатэлю з саўнай і боўлінгам. Малітвы за вяртанне касцёла праходзілі каля яго муроў штодня.
Наша ніва