Каля мінскага Палаца спорту з-за хакея на два дні закрыюць паркоўку

У сувязі з правядзеннем хакейных матчаў міжнароднага Каляднага турніру на прызы прэзідэнта Беларусі стаянка аўтамабіляў ля Палаца спорту ў Мінску забараняецца 6 і 7 студзеня.
Паркоўка будзе дазволена на праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў згодна з часовымі знакамі за паўтары гадзіны да пачатку матчаў.

Дастаўка балельшчыкаў ад праспекта Машэрава будзе ажыццяўляцца аўтобусамі, што будуць курсіраваць да Палаца спорту. Праезд на іх бясплатны.

БелаПАН