Калякін: “Справядлівы свет” падчас выбараў згубіць частку выбаршчыкаў
Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад Партыі камуністаў Беларускай дадатковых тлумачэнняў з нагоды змены назвы партыі. Нагадаем, рашэнне аб перайменаванні ПКБ было прынята 25 кастрычніка на другім паседжанні XIV пазачарговага з'езду партыі. Тыдзень таму ў Мінюст былі пададзеныя дакументы на перайменаванне ПКБ у Беларускую партыю аб'яднаных левых "Справядлівы свет". Тым часам, днямі “аб’яднаныя левыя” прынялі рашэнне аб сваім удзеле ў выбарах у мясцовыя саветы. Па словах старшыні партыі Сяргея Калякіна, ужо распрацаваны план, якім чынам будзе рэкламавацца новая назва сярод выбаршчыкаў. Але, кажа, пакуль гаварыць пра гэты план зарана.
Сяргей Калякін: “Ёсць пэўны план па вырашэнню гэтай праблемы. І мы будзем па ім працаваць. Але гэта адбудзецца толькі пасля рэгістрацыі ў Мінюсце новай назвы”.
Па словах Калякіна, частку выбаршчыкаў, якая раней стабільна галасавала за ПКБ, “Справядлівы свет” падчас будучых выбараў згубіць. Але левыя спадзяюцца, што новая назва, у якой адсутнічае слова “камуністычная”, прывядзе ў партыю новых прыхільнікаў.