Камандзіраў дружыннікаў знаёмяць з узбраеннем спецпадраздзяленняў міліцыі
Камандзіры маладзёжных дабраахвотных дружынаў з усёй Брэстчыны праводзяць збор у абласным цэнтры. Мерапрыемства адбываецца на базе адной з мясцовых вайсковых часцей пад кантролем міліцыі і прадстаўнікоў уладаў.
Паведамляецца, што мэта збору - павышэнне актыўнасці і эфектыўнасці працы такіх атрадаў. Акрамя тэарэтычнай падрыхтоўкі, камандзіры дружыннікаў будуць азнаёмленыя з прыёмамі самаабароны, тактыкай затрымання ўзброеных злачынцаў, таксама ім прадэманструюць узбраенне спецпадраздзяленняў міліцыі.
Адзначым, што ў Брэсцкай вобласці дзейнічаюць 23 маладзёжных атрады дружыннікаў, у якія ўваходзіць каля 500 чалавек. Яны пераважна падтрымліваюць парадак у студэнцкіх інтэрнатах і ў месцах адпачынку моладзі. Агулам на Брэстчыне дзейнічае 500 дабраахвотных дружынаў, у якія ўваходзіць больш за 5,5 тысячы чалавек.
БелаПАН